Павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка і перападрыхтоўка
Павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка і перападрыхтоўка кіруючага, прафесарска-выкладчыцкага і вучэбна-дапаможнага складу ажыццяўляюцца ў мэтах забеспячэння эфектыўнай дзейнасці, кафедр, факультэтаў, структурных падраздзяленняў і універсітэта ў цэлым спецыялістамі з высокім узроўнем прафесійнай кваліфікацыі і кампетэнтнасці, агульнай культуры, забеспячэння кадравай падтрымкі інавацыйных працэсаў.
Павышэнне кваліфікацыі адносіцца да дадатковай адукацыі і дае магчымасць павысіць веды і навыкі работнікаў на розных узроўнях атрыманай раней асноўнай адукацыі і псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці выкладчыка ВНУ. Павышэнне кваліфікацыі работнікаў праводзіцца не радзей як адзін раз у 5 гадоў. Працягласць - ад 1 да 2 тыдняў. Агульная колькасць гадзін па навучальным плане складае ад 36 да 80.
Перападрыхтоўка - гэта дадатковая адукацыя, якая дае магчымасць атрымаць новую кваліфікацыю адпаведнага профілю адукацыі і дыплом.
Асноўная мэта стажыроўкі - асваенне новых метадаў, тэхналогій і элементаў прафесійнай дзейнасці, іншых дасягненняў непасрэдна ў арганізацыі, дзе яны ўзніклі або прымяняюцца. Стажыроўка можа быць як самастойным відам навучання, так і часткай навучальнага плана пры павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы.
Курсы павышэння кваліфікацыі ППС і супрацоўнікі праходзяць на дагаворнай аснове.