Студэнцкае навуковае таварыства "Маладзёжная навуковая ініцыятыва"

Студэнцкае навуковае таварыства “Маладзёжная навуковая ініцыятыва” (далей – СНТ “Маладзёжная навуковая ініцыятыва”) установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” (далей – БДЭУ) з'яўляецца добраахвотным самакіравальным маладзёжным аб'яднаннем, якое ствараецца з мэтай развіцця, падтрымкі і стымулявання іх навуковай дзейнасці, якая садзейнічае павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.
Задачы і мэты СНТ «Маладзёжная навуковая ініцыятыва»
Асноўная мэта дзейнасці СНТ "Маладзёжная навуковая ініцыятыва" - актывізацыя студэнцкай навукова-даследчай работы ў БДЭУ, садзейнічанне павышэнню якасці падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў.
Для дасягнення названай мэты СНТ "Маладзёжная навуковая ініцыятыва" вырашае наступныя задачы:
- прапаганда і папулярызацыя навуковай і навукова-даследчай дзейнасці сярод студэнтаў;
- каардынацыя дзейнасці маладзёжных навуковых ініцыятыў факультэтаў БДЭУ, студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый і навуковых гурткоў кафедр;
- захаванне, падтрыманне і развіццё айчынных навуковых школ на аснове пераемнасці пакаленняў;
- садзейнічанне ў публікацыі і ўкараненні ў практыку вынікаў навуковых прац студэнтаў;
- садзейнічанне студэнтам БДЭУ ва ўдзеле ў міжнародных і міжвузаўскіх навуковых канферэнцыях, семінарах, форумах;
- садзейнічанне ў прадстаўленні навуковых работ студэнтаў на суісканне грантаў, імянных стыпендый, прэмій і іншых форм маральнага і матэрыяльнага заахвочвання;
- прыцягненне студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі навуковых мерапрыемстваў і сацыяльна значных праектаў;
- садзейнічанне ў доступе студэнтаў і магістрантаў да навуковай інфармацыі.
Вышэйшым органам кіравання СНТ «Маладзёжная навуковая ініцыятыва» з'яўляецца Савет. Савет фарміруецца з ліку студэнтаў - прадстаўнікоў студэнцкіх Саветаў факультэта, адказных за навуковы сектар.