Уступная кампанія ў аспірантуру і дактарантуру

Прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляецца з 1 жніўня па 30 верасня.

Час прыёму дакументаў: з 9:00 да 12:30 і з 14:00 да 16:00 .

Сумоўе з меркаваным навуковым кіраўніком (навуковым кансультантам) і загадчыкам кафедры з 18 па 30 верасня.
Залічэнне ў аспірантуру і дактарантуру не пазней за 31 кастрычніка.

Прыём асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561.


Прыём грамадзян для навучання ў аспірантуры і дактарантуры БДЭУ ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у адпаведнасці з планам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і за кошт пазабюджэтных сродкаў фізічных і (або) юрыдычных асоб па 15 спецыяльнасцях.

Фармiраванне плана прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыi за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету на бягучы год і прагнозных паказчыкаў на наступны год

Спецыяльнасці, адкрытыя ў аспірантуры і дактарантуры БДЭУ

У аспірантуру прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю і схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, патэнтамі, дакументамі аб удзеле ў навукова-даследчых і інавацыйных праектах, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах ці іншымі матэрыяламі.

Парадак прыёму ў аспірантуру і дактарантуру

Admission rules to graduate and doctoral studies

Пералік дакументаў,якія прадстаўляюцца для паступлення ў аспірантуру и дактарантуру

Інфармацыя аб пераважным праве залічэння ў аспірантуру

Паступаючыя ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі "Даследчык" у дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі павінны:

  • здаць кандыдацкія іспыты і залік па агульнаадукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру .
  • прайсці сумоўе з загадчыкамі кафедраў і меркаванымі навуковымі кіраўнікамі.
  • здаць уступны іспыт па спецыяльнасці. Здача ўступнага іспыту па спецыяльнасці пры прыёме ў аспірантуру абавязковая. Пераздача ўступных іспытаў не дапушчаецца. Ацэнка ведаў абітурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

З пытаннямі да ўступных іспытаў можна азнаёміцца (гл. тут).

У дактарантуру прымаюцца асобы, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук і з'яўляюцца аўтарамі навуковых артыкулаў, а таксама іншых матэрыялаў па выніках навуковых даследаванняў, якія складаюць аснову для доктарскай дысертацыі.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру і дактарантуру, падаюць на імя рэктара ўніверсітэта заяву ўстаноўленага ўзору і прыкладаюць наступныя дакументы (гл.тут).

Пры паступленні ў аспірантуру для навучання ў форме саіскальніцтва асобы , якія паступаюць, дадаткова, выступаюць на пасяджэнні профільнай кафедры з прадстаўленнем тэмы дысертацыі (яе актуальнасці), якасці і аб'ёме самастойна выкананых гэтай асобай даследаванняў па тэме падрыхтоўчай дысертацыі. Па выніках выступлення кафедра рыхтуе заключэнне, якое прадстаўляецца ў аспірантуру і дактарантуру.

Аспірантам і дактарантам дзённай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выплачваецца стыпендыя.

Асобы, якія раней прайшлі аспіранцкую падрыхтоўку ў межах устаноўленага тэрміну або поўны курс знаходжання ў якасці суіскальнікаў вучонай ступені, не маюць права паўторнага навучання ў аспірантуры за кошт бюджэтных сродкаў .


Актуальная інфармацыя
Інфармацыйныя рэсурсы
Кантактныя дадзеныя
  • Адрас: 220070, г. Мінск, пр-т Партызанскі, 24 (нав. корп. 6, каб. 17)
  • Тэл./факс: +375 (17) 2097885
  • Email: aspirantura@bseu.by