Упраўленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі
Упраўленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляецца структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Упраўленне дзейнічае ў рамках адзінай сістэмы павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу БДЭУ, бесперапыннай падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, арыентаванай на навукова-даследчую, навукова-педагагічную і вытворчую дзейнасць.
Структура ўпраўлення ўключае:
- аспірантуру і дактарантуру;
- аддзел атэстацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;
- аддзел па арганізацыі навуковых мерапрыемстваў універсітэта.
Асноўныя задачы ўпраўлення:
- арганізацыя падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру;
- арганізацыя і правядзенне работы па прысваенні вучоных званняў прафесара i дацэнта;
- каардынацыя і арганізацыя навуковых мерапрыемстваў (семінары, канферэнцыі, форумы);
- каардынацыя працы па арганізацыі павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу БДЭУ.