Часопіс «Бухгалтарскі ўлік і аналіз»
Часопіс «Бухгалтарскі ўлік і аналіз» выдаецца з 1996 года. Адным з заснавальнікаў часопіса з'яўляецца Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Галоўны рэдактар часопіса - доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў галінах народнай гаспадаркі БДЭУ Дз.А.Панкаў.
У часопісе публікуюцца актуальныя артыкулы, якія адлюстроўваюць вынікі навуковых і прыкладных даследаванняў у галіне бухгалтарскага ўліку, эканамічнага аналізу, аўдыту, статыстыкі і фінансавага менеджменту, актуальных пытанняў развіцця эканомікі.
На старонках часопіса выступаюць вядучыя вучоныя не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Украіны. Вядомы ў краінах СНД і Прыбалтыкі.
У склад рэдкалегіі ўваходзяць вядучыя навукоўцы і спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаў: Камарджанава Н.А. - доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры аўдыту і ўнутранага кантролю Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Кутер М.І. - доктор эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аўдыту і аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мезенцава Т.М. - доктар эканамічных навук, прафесар Фінансавай акадэміі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Рыбак Т.М. - начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і іншыя.